Тэкіла і Агуард'ентэ — аккорды для гитары

КрамбамбуляТональность: Am13K просмотров
Тон0
Шрифт
×0.5
Аккорды:
Am
×
Dm
××
E
B
2×
G
F
A
×
Am 
Ты сядзела ля мора.
Dm 
Ты сядзела ля мора
Am 
Ці ля акіяну,
E 
Ня памятаю,
можа быць,
Am B 
быў я п’яны.
Am 
А калі быў я п’яны,
G 
Ап’янілі мяне
F 
Значыць, вочы твае,
E 
Значыць, рукі твае,
A 
Значыць, ты ап’яніла.
Рэфрэн:
Am 
Ай-я-я-я-я-яй -
Dm 
Тэкіла, тэкіла,
Am 
Тэкілу мы пілі.
E 
Мы пілі тэкілу,
Am 
тэкілу пілі мы.
Am 
Ай-я-я-я-я-яй -
Dm 
Каміла, Каміла,
Am
Мяне ты любіла,
E 
Навошта ж, Камiла,
Am 
Ты кiнула мя-
B 
не?
Кожны dias быў buenos.
Нас любіў акіян,
І любіў цябе я,
Ты любіла мяне.
І любілі ўсе нас.
Мора, сонца і пальмы.
І гарачы пясок,
І цытрынавы сок,
І тэкілы глыток
Мы сабе дазвалялі.
Рэфрэн.
Адыходзіла лета...
Абыйшоўшы мяне,
Кучаравы Рабэрта
Табе працягнуў
Келіх агуард’ентэ.
Я страляў у паветра,
Валасы выдзіраў,
І ўсё праклінаў,
І цябе я пракляў
Разам з агуард’ентэ.