Савецкае шампанскае — аккорды для пианино

КрамбамбуляТональность: Am10K просмотров
Тон0
Шрифт
×0.5
Аккорды:
Am
C
G
E
F
Dm
B
Am 
Гарачае сонца,
C 
Гарачы пясок,
G 
Гарачае неба,
E 
Вады бы глыток...
F 
Вады бы глыток
C 
Ці глыточак віна -
G 
Няма ні халеры,
E 
Няма ні храна.
Гарачае сонца,
Гарачы пясок,
Гарачае неба,
Вады бы глыток...
Вады бы глыток
Ці глыточак піўка,
Няма ні бутэлькі,
Няма ні глытка.
Рэфрэн:
Am 
Чорнае мора,
Dm 
Белы параход,
G 
Сіняе неба,
C B 
Белы самалёт,
Am 
Савецкае шампанскае,
Dm 
Чорная ікра -
[E] [G] [Am]
Гэта ўсё міраж.
Гарачае сонца,
Гарачы пясок,
Ну хоць бы які
Апэльсінавы сок!
А лепей шампанскага, -
Скрыню ці дзьве.
Ды дзе там якое -
Нічога нідзе.
Гарачае неба,
Гарачы пясок,
Гарачае сонца,
Вады бы глыток...
Па жоўтых барханах
Паўзе караван.
Скажы, караваншчык,
Калі рэстаран?