Машыны — аккорды для пианино
Аккорды:
Am
F
G
C
Dm
A#
Am F
Машыны грымяць, стракочуць
Am F
Альбо паўзуць бясшумна.
G F
Машыны есці ня хочуць,
G C
Машынам ніколі ня сумна.
Am F
Ня сыдуцца на параду,
Am F
Не абмяркуюць лёсу,
G F
Паслушныя тупа загаду,
G C
Круцяць свае калёсы.
Dm A# Dm A#
Круцяць свае калёсы, калёсы
C G
Круцяць свае калёсы
Am F
Раны цяплом мы гоім,
Am F
Словам, усмешкай любай.
G F
Там, дзе ў нас сэрца жывое,
G C
Ў машынаў дроты і трубы.
Am F
Тупасць глухой пакоры
Am F
Ці тарскатня чужая.
G F
Машыне не скажаш аб горы,
G C
Машыны не пакахаеш.
Am F
Ні босай, ні ў лес, ні ў рэчку –
Am F
Толькі дарогай на шынах.
G F
Без кахання парываў вечных
G C
Машынаў родзяць машыны.
Am F
Сэрца б'юцца, лякочуць,
Am F
Уздым і апад няўпынны.
G F
Ні волі, ні сонца ня хочуць
G C
Толькі адны машыны.
Dm A# Dm A#
Пракляцце бяздушных машынаў, машынаў
C G
Пракляцце бяздушных машынаў
Am F
Калёсы ў пякельным руху,
Am F
Дзе мозг – чужыя пружыны,
G F
Ня думаць, а слухаць, слухаць –
G C
Пракляцце бяздушных машынаў.