Праз вызваленне Украіны! — аккорды для укулеле
Аккорды:
Em
C
Am
Em Em
C [H7] Em
Прайду няўхільна цяжкі шлях
C [H7] Em
Вайны бясконцай і крывавай.
Am [H7] Em
На нашых волатных плячах
Am [H7]
Уздымем сцяг шляхетнай славы!
C [H7] Em
Як Каліноўскі наш Кастусь
C [H7] Em
Мне прыклад, так і лёс Ліцьвіна.
Am [H7] Em
Я вызваляю Беларусь
Am [H7] Em
Праз вызваленне Украіны!
Як Тур клянуся бараніць
У пекле бітвы пабраціма.
Наш гонар вечна будзе жыць
У памяці маёй Радзімы.
Абавязкова павярнусь,
Калі ў бітвах не загіну,
У родны край, у Беларусь,
Праз вызваленне Украіны!
Прайду няўхільна цяжкі шлях
Вайны бясконцай і крывавай.
На нашых волатных плячах
Уздымем сцяг шляхетнай славы!