Emigrant song — аккорды для укулеле

LeibonikТональность: G3K просмотров
Тон0
Шрифт
×1.0
Аккорды:
G
Em
Am
C
Вступление
[Em(VII)] G [Am(V)] [C(VIII)] [Em(VII)] G [Am(V)] [C(VIII)]
E|---7-----5-3----|-7-----5-3-8--|-7-----5-3----|-7-----5-3-8--|
B|-----5-5-----5--|---5-5--------|---5-5-----5--|---5-5--------|
G|----------------|--------------|--------------|--------------|
Куплет
Em Am 
На "Роспачы ладдзю" схадзіў бы зноў у Тэатр лялек,
G C 
Але адчаліў твой Цітанік. Скажы, Віталік?
Em Am 
На лецішча бацькам прывезла бы свайго ты краша,
G C 
Але жывеш ля акіяна. Скажы, Наташа?
Em Am 
Ты шмат вандруеш па свеце, скажы, Дзёня,
G C 
Але ўсё меней 375 у тэлефоне.
Em Am 
Хацеў бы аксамітнага і караоке ў графах,
G C 
Затое Жэня пабываў ужо ў дваццаці штатах.
Em Am 
Вось бы пасля шахты накаціць настоечку на хлебе,
G C 
Але ў Шнэкуцісе не тое. Скажы, Глебе?
Em Am 
Скажы, Міша, дачку звазіць бы ў Магілёў,
G C 
Мінімальна пакалдырыць ля дняпроўскіх берагоў.
Куплет
Em Am 
Мала хто разлічваў на такія во прыгоды -
G C 
Выязджаў на паўгады, а атрымалася на годы,
Em Am 
Ну пашырыш гарызонты... такой бяды -
G C 
Выязджаў на пару год, а ад'ехаў назаўжды.
Куплет
Em Am 
Ну падвучыш мовы, аб’ехаўшы Пангею…
G C 
Вы гляньце, пане-каханку Андрэю,
Em Am 
Як мякка ільне да беларускага нёба
G C 
Пшэпрашам, лаб вакар, асалям, мадлоба!
Em Am 
Вось твой саунд-трэк на еўрапейскіх магістралях -
G C 
Led Zeppelin - Immigrant Song. Cкажы, Віталя?
Em Am 
Столькі ж бараў, так жа соладка ад дыма,
G C 
Але старая Прага не Падол. Cкажы, Дзіма?
Em Am 
Хацела б сцежкай да Дзісны прайсці ляском ад поля,
G C 
А як табе бурштын балтыйскі, скажы Воля?
Em Am 
Хацела б на канцэртах у Менску расквітаць як ружа,
G C 
А як табе пан-еўрапейскі тур, скажы Ксюша?
Куплет
Em Am 
Каця, ці прыгожая ў Лондане ляпніна?
G C 
У Belarusian Library of Francis Skaryna?
Em Am 
Цікава разглядаць па суботах і нядзелях
G C 
Вроцлаўскіх гномаў? А, Эміля? А, Анеля?
Em Am 
З кожным заездам у Кракаў да Валеры,
G C 
Я ўсё больш забываюся ўзор мапідаўскай шпалеры.
Em Am 
Хоць айран не кефір, гранола не каша,
G C 
Усё лепш чым без суда сядзець. Скажы, Паша?
Куплет
Em Am 
І вось я тут як вялікая панда
G C 
Спяваю мінорную песню эмігранта,
Em Am 
А мог бы спяваць там, дзе лямпачка не гасне,
G C 
Бадзёры марш беларускага вязня.
Em Am 
І вось я тут як вялікая панда
G C 
Спяваю мінорную песню эмігранта,
Em Am 
А мог бы спяваць там, дзе лямпачка не гасне,
G C 
Бадзёры марш беларускага вязня.
Em Am 
І вось я тут як вялікая панда
G C 
Спяваю мінорную песню эмігранта,
Em Am 
А мог бы спяваць там, дзе лямпачка не гасне,
G C 
Бадзёры марш...
Кода
(x2)Em Am G C 
Em