Госці — аккорды для укулеле
Аккорды:
Am
C
Dm
F
E
G
Am C Dm
Панаехала гасцей з іншаземных абласцей
Dm F E
Не няправільна гасцёў з іншаземных абласцёў
Am C Dm
Вось прыехалі ўсе: містэр, пані, гер, місье
Dm F E
Сі сіньёра і мадам: прахадзіце гаспада
Am C Dm
Вось прыехалі яны і паненкі і паны
Dm F E
У край суровых катаклізмаў са сваіх капіталізмаў
Am
Госці, госці, госці
F
Хтосьці ёсць няма кагосьці
G
Госці, госці, госці
Dm
Хтосьці з кімсьці дзесьці штосьці
Am
(Недзе штосьці)
Павялі тады мужчынаў мы ў музэй вайны айчыннай
Павялі тады жанчынаў мы на каву капучына
Усе па-рознаму балбочуць капучыну піць не хочуць
А з музэю госці ўпотай знеслі пару кулямётаў
Кажуць гэта нам карысна ўзмаганне з глабалізмам
А яшчэ карысна нам самагонкі па сто грам
Госці, госці, госці
Хтосьці ёсць няма кагосьці
Госці, госці, госці
Хтосьці з кімсьці дзесьці штосьці
(Тыя госці)
Любяць госці самагонку маюць густ даволі тонкі
Бо тэкіла ром і віскі гэта ўсё па глабаліску
Вось развітвацца ўжо час што ж чакайце ў госці нас
І рыхтуйце там свае куантро і драмбуе
Госці, госці, госці
Хтосьці ёсць няма кагосьці
Госці, госці, госці x4 разы
Хтосьці з кімсьці дзейсьці штосьці